Саша Нема. Скрыншот інстаграму артыста

Саша Нема. Скрыншот інстаграму артыста

Артыст дадаў, што прайшоў час, калі яму было балюча і крыўдна. Саша Нема спадзяецца, што яшчэ некалі вернецца. А цяпер яго цалкам усё навокал задавальняе.

— Я выключыў любыя навіны з любых крыніц гады два таму і ў мяне з'явіўся рэальны шанец ацаніць абстаноўку без меркавання звонку… Там вялікая і вельмі жорсткая інфармацыйная вайна, на жаль. Такі час. Таму я ацэньваю рэальныя падзеі выключна з навакольнага асяроддзя і людзей. Мяне гэта задавальняе. Спадзяюся, мне не трэба будзе тлумачыць і разжоўваць тое, што я напісаў вышэй! Беражыце сябе і майце свае мазгі і галаву на плячах, каб не было як тады! Я вас усіх вельмі люблю.

Сярод іншых, спявак дадаў хэштэгі #беларусь #2020 #выснова.

Нейкімі сумнымі атрымаліся і яго сторыс, нягледзячы на тое, што на відэа Саша Нема пасміхаецца. Артыст распавёў, як учора забыў сумку ў самалёце, і потым абходным шляхам вяртаўся за ёй.

— Дзяўчаткі, якія прыбіралі салон, мяне пазналі: «Вы спявак з тэлевізара». Я кажу: «Я ўжо не з тэлевізара, мяне адтуль выгналі».

На пытанне, чаму, спявак адказаў: «Таму, што я дрэнна сябе паводзіў». На гэта дзяўчаты сказалі, што дазваляюць артысту вярнуцца ў тэлевізар.

У жніўні 2020-га Саша Нема паведамляў, што яго затрымлівалі. Тады ён напісаў: «Падрабязнасцяў не будзе… жорстка, адным словам… асабістыя рэчы, ключы ад кватэры, пашпарт я дагэтуль не магу забраць, хоць было дзве спробы».

Чытайце таксама:

Сілавікі патлумачылі, чаму зацікавіліся папулярнымі блогерамі

Быў затрыманы Дзяніс Кур'ян. А Бонд і Грыбалёвай забаранілі займацца прафесіяй

Саладуха пра затрыманне Грыбалёвай: А яе за што? Дай Бог, каб усё было добра

Клас
5
Панылы сорам
26
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
9