Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Канал ГУБАЗіКа напісаў, што «ўсе на волі з відавочнай умовай, якую не многія заўважылі».

Што гэта за ўмова? Лукашысцкі ананімны канал «Графач», на які спаслаліся сілавікі, тлумачыць (пост з'явіўся 1 лістапада):

«Усе выходзяць на волю. Вось толькі, калі ўважліва прыгледзецца да зместу інсты дадзеных дзіў (маюцца на ўвазе Грыбалёва і Бонд. — НН), адтуль відавочна зніклі пасты з рэкламнай інтэграцыяй ад усялякіх А1, «Еўраоптаў» і г.д.

Супадзенне? Не думаю. Многіх жа менавіта гэта абурала? Нябеднае рэкламнае існаванне ў сваім закрытым свеціку неадназначных персанажаў, нават за кошт дзяржпрадпрыемстваў.

І саджаць нікога не збіраюцца, проста абразаюць фінансаванне.

Але я б не сек з пляча, прыбраўшы толькі лішкі, паказваючы правільны шлях.

Мабыць, прыйшоў час вызначыцца з прыярытэтамі, выказаць пазіцыю ў сваёй частцы без усялякіх эківокаў.

Быць тварам нават з намёкам на экстрэмісцкую пазіцыю, верагодна, стане вельмі эканамічна нявыгадна».

«А наогул: падтрымаў масавыя беспарадкі — забудзься аб даходах з рэкламы, тым больш ад дзяржаўных структур. Усё. Ні больш ні менш», — адзначылі сілавікі ў сваім канале. І дадалі, што гэта яшчэ мяккі варыянт наступстваў.

Раней «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы пісала, што блогерам спрабуюць фактычна забараніць займацца прафесіяй — патрабуюць спыніць медыйную актыўнасць і не браць рэкламу.

Чытайце таксама:

Быў затрыманы Дзяніс Кур'ян. А Бонд і Грыбалёвай забаранілі займацца прафесіяй

Саладуха пра затрыманне Грыбалёвай: А яе за што? Дай Бог, каб усё было добра

Пасля працяглага перапынку ў эфір выйшла блогерка Ганна Бонд

Ларыса Грыбалёва паведаміла, што яна дома. ГУБАЗіК змяніў свой допіс

Клас
4
Панылы сорам
34
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
93