Сёння была інфармацыя пра затрыманне спявачкі.

Трэба адзначыць, што ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК сёння з'явіўся кароткі допіс пра спявачку. «Тикают часики мои … годиков на пару точно», — напісалі сілавікі ў абед. Але пазней абнавілі пост. 

Дадалося лаканічнае:

«Обновление: «Всё нормально, мама, тук-тук-тук-тук-тук-тук…» Ну почти».

Раней Ларыса Грыбалёва трапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.

У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячаў культуры, якія выступілі супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Ларыса Грыбалёва — знакамітая вядоўца і спявачка. Вядомасць яна набыла ў 90-х гадах, калі стала тварам папулярнай праграмы «Усё нармальна, мама!» на беларускім тэлебачанні.

Чытайце таксама:

Ларыса Грыбалёва цяпер не спявае, а піша

Беларускія 1990-я: згадваем герояў эпохі

Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
49