Арганізатарамі мерапрыемства былі расійскае пасольства ў Беларусі, «Зямляцтва Данбаса» і «Рух Саюз». 

Як піша Лебедзева, «на мерапрыемстве выступілі як вакальныя выканаўцы, так і паэты, грамадскія дзеячы з Расіі і Беларусі».

Сярод іншых на гэтай вечарыне засвяціліся прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, прадстаўленыя Лебедзевай як «ваенныя карэспандэнты», выканаўца «сучаснай патрыятычна-маральнай песні» Цімур Прахін, ладзіла выставу сваіх карцін і фатаграфій мастачка Святлана Жыгімонт.

А ганаровым госцем быў цяперашні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і ўжо амаль дэпутат Палаты прадстаўнікоў, вядомы прыхільнік «рускага свету» Вадзім Гігін.

Чытайце таксама:

Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Клас
3
Панылы сорам
44
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
52