Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Рада Еўрасаюза прыняў рашэнне аб працягу дзеяння санкцый у панядзелак. У выдадзеным з гэтай нагоды паведамленні падкрэсліваецца, што ў апошнія гады іх уводзілі ў адказ на рэпрэсіі, якія адбываюцца ў РБ, і на падтрымку рэжымам Аляксандра Лукашэнкі агрэсіі РФ супраць Украіны.

Цяпер жа зроблена выснова, што ў Беларусі адбываецца «рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека», а рэжым Лукашэнкі працягвае дапамагаць Расіі ў яе вайне супраць Украіны. ЕС заклікае «ўстрымацца ад такіх дзеянняў» і «выконваць свае міжнародныя абавязкі».

Працягненнем санкцый Брусель дасылае «сігнал» «палітычным і эканамічным суб'ектам, што іх дзеянні… маюць цану». 

Індывідуальныя абмежавальныя меры ўключаюць замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў. На фізічных асоб дадаткова распаўсюджваецца забарона на паездкі ў Еўрасаюз.

Чытайце таксама:

Аўстралія ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі, у спісах ёсць і беларусы

Цяпер афіцыйна. Стала вядома, з чаго складаецца беларуская частка новага пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Байдэн афіцыйна заявіў пра 500 новых санкцыйных абмежаванняў супраць Расіі 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0