Журналістка спытала, ці вядомыя ЦВК факты «так скажам, добраахвотна-прымусовага галасавання, калі бюджэтнікаў, студэнтаў настойліва просяць прагаласаваць датэрмінова альбо абавязкова прыйсці ў дзень асноўны?»

Ігар Карпенка занерваваўся. «Можа «Точцы» такія факты вядомыя? То вы нам падкажыце — у мяне такіх фактаў няма, нават зваротаў на гэтую тэму не было ў Цэнтральную выбарчую камісію», — сказаў ён.

Карэспандэнтка адказала, што такія факты ў яе ёсць, але яна не хоча апублічваць крыніцы. Але нават калі яна была студэнткай, праз гэта праходзіла.

Карпенка сказаў, што тут нічога такога няма. Ён сам быў студэнтам, працаваў прарэктарам. «Ну, зайшоў у аўдыторыю сказаў, што ідзе датэрміновае галасаванне, галасаванне арганізавана на такім участку… Гэта што, заганяць на выбары ці як?»

«Ну калі ёсць пагроза страціць інтэрнат, сесію здаць не надта добра…» 

Карпенка прасіў канкрэтныя факты.

«Я магу вам факты даць потым», — адказала журналістка.

«Потым» камісію не задаволіла. «Давайце публічна. Вы публічна, у прамым эфіры задаяце пытанне, дык давайце публічна факты».

Журналістка перапытала, куды можна звяртацца, калі ёсць такія факты.

«У адрозненне ад ЗША, у нас грамадзянін можа звяртацца ў любую структуру, пачынаючы ад дзяржаўных органаў заканчваючы органамі пракуратуры, якія даюць ацэнку, органы суда, якія таксама даюць адпаведную прававую ацэнку, і ў камісіі, заканчваючы ЦВК», — адказаў Карпенка.

Чытайце таксама:

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў». Паэт Славамір Адамовіч схадзіў на выбары і даў інтэрв'ю прапагандзе

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
65
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14