У прэс-службе старшыні ЛДПР Леаніда Слуцкага сказалі, што галоўную ролю ў гэтым біяграфічным фільме пра заснавальніка партыі сыграе акцёр Мікіта Калагрывы. Ён вядомы гледачам па ролях у фільме «Па шчупаковым загадзе» і ў серыяле «Слова пацана».

«Пачатак здымак плануецца на лета гэтага года. На сустрэчы Леанід Эдуардавіч Слуцкі і Мікіта Калагрывы абмяркоўвалі творчыя пытанні», — паведаміла кіраўнік прэс-службы ЛДПР Элеанора Каўшар, піша «Спутнік».

Прэс-сакратар таксама пацвердзіла, што рэжысёрам кінастужкі стане Аляксандр Баранаў. Ён жа выступіць і сааўтарам сцэнарыя з Алёнай Куляшовай.

Каўшар адзначыла, што для падрыхтоўкі сцэнара было праведзена маштабнае даследаванне біяграфіі Жырыноўскага.

«Гэта будзе сапраўдны баёпік, з якога глядач даведаецца ў тым ліку малавядомыя факты з жыцця легендарнага палітыка», — дадала яна.

Скандальны заснавальнік і лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі пайшоў з жыцця ва ўзросце 75 гадоў пасля працяглай хваробы. Жырыноўскі быў шпіталізаваны з каранавірусам 2 лютага, аднак у СМІ інфармацыя пра гэта з'явілася толькі праз тыдзень. Афіцыйна было заяўлена, што ён памёр 6 красавіка 2022 года.

Пахавалі Жырыноўскага на Новадзявочых могілках у Маскве. У гадавіну яго смерці на магіле быў адкрыты помнік — бронзавая фігура палітыка ў поўны рост вышынёй 2,75 метра.

Чытайце таксама:

Новы «Джокер», «Небаракі» і другі «Гладыятар»: топ-10 фільмаў, якія выйдуць у 2024-м

«Ферары», «Прысцыла», «Маэстра» — самыя гучныя баёпікі года. Што паглядзець?

Такешы Кітана супраць усіх. Фільм «Kubi» («Шыя») — жорсткая разня, у якой ніхто не варты спачування

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0