Затрыманыя ўкраінцы Сяргей і Павел Кабарчук. Фота з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў

Затрыманыя ўкраінцы Сяргей і Павел Кабарчук. Фота з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў

«У мяне суд, мяне падставілі. Артыкул 309-ы, пазбаўленне волі тэрмінам ад 9 да 12 гадоў. Да мяне падышоў чалавечак, па тыпу спаслаўся, што ён з СБУ. І кажа: «Ёсць такая праца. Вось на Беларусь працягнуць тавар там, недзе закапаць і ўсё, мы справу тваю — ф'юць», — расказаў затрыманы ўкраінец Сяргей Кабарчук, жыхар сяла Старая Выжыўка Валынскай вобласці.

Ягоны сын, Павел Кабарчук, таксама заявіў, што справу ва Украіне абяцалі закрыць.

«Паабяцалі, што закрыем справу і ўсё. Я рабіў гэта па заданні СБУ. Мне за грошы яны нічога не казалі, што яны мне нешта заплацяць», — сказаў Кабарчук-малодшы.

У той жа час, паводле Сяргея Кабарчука, яму прапаноўвалі таксама і грошы — 1500-2000 даляраў.

Павел Кабарчук у сваіх сведчаннях дапускае, што канцавой мэтай дастаўкі выбухоўкі была Расія, ды і самі стваральнікі сюжэту сцвярджаюць, што ўсё гэта рыхтавалася для дыверсій «на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы».

У сюжэце таксама паказалі тое, што, як сцвярджаецца, адшукалі ў торбах кантрабандыстаў.

«Знойдзены пластыкавы корпус, які быў падрыхтаваны пластычным выбуховым рэчывам, як мяркуецца, — паўтара-два кілаграмы. Два электрадэтанатары, якія засілкоўваліся ад акумулятарных батарэй, таксама быў далучаны да гэтай прылады пульт дыстанцыйнага ўзводу», — пракаментаваў неназваны мужчына, якога прадставілі спецыялістам сапёрна-тэхнічнай групы.

У іншым пакеце былі GPS-трэкер, навігатар і дзве сімкарты.

«У трэцім пакеце гімнастычны тубус, падрыхтаваны пластычным выбуховым рэчывам, куды быў усталяваны таксама пульт дыстанцыйнага ўзвядзення, электрадэтанатар, акумулятарныя батарэі з сімкартай таксама і датчык дыстанцыйнага ўзвядзення, як мяркуецца, — расказаў невядомы вайсковец. — У наступным пакеце былі стандартныя касетныя авіябомбы 2,5 кілаграма, якія абсталёўваюцца трацілам, плюс былі даабсталяваныя пластычным выбуховым рэчывам для лепшай фіксацыі электрадэтанатараў. Іх было два. Традыцыйна два акумулятары. Да іх мацаваліся камера, пульт, пульт кіравання дыстанцыйнага, а таксама тэлефон і грошы». 

Нядаўна прызначаны начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак таксама выклаў у тэлеэфіры версію таго, што адбываецца:

«У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што задачу па закідзе ў Рэспубліку Беларусь сродкаў паражэння для здзяйснення актаў тэрарызму бацька і сын Кабарчукі атрымалі ад супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны. Пры гэтым іх увод на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь рабілі супрацоўнікі СБУ ва ўзаемадзеянні з Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, супрацоўнікі якой ажыццяўлялі візуальную і тэхнічную разведку для забеспячэння бяспечнага нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы».

 Усе затрыманыя «дыверсанты» цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

Што за берасцеец, якога КДБ выстаўляе ўкраінскім дыверсантам? У сацсетках ён адэпт «рускага свету» і прыхільнік Расіі ў вайне

КДБ назваў імёны затрыманых на мяжы з Украінай

У КДБ расказалі, што нібыта затрымалі ў Лельчыцкім раёне дыверсантаў СБУ

Лукашэнка расказаў пра контртэрарыстычную аперацыю ў Лельчыцах

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6