Затрыманаму Віталю Уласюку 53 гады. Ён нарадзіўся ў Туркменістане, у горадзе Кізіл-Арват (цяпер — Гызыларбат). Імаверна, у сям'і вайскоўца, бо тады ў горадзе базіраваўся штаб 58-й матастралковай дывізіі.

Вядома, што некалі ён служыў у вайсковай частцы №92161 — гэта 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, якую некалі ўзначальваў Валерый Сахашчык.

Па звестках «Белпола», якія цытуе «Медыязона.Беларусь», Уласюк працаваў мантажнікам. Чым ён займаўся ў апошні час, дакладна невядома. У тэлеграме мужчына цікавіўся пошукам працы, у тым ліку ў Польшчы і іншых краінах замежжа.

А ў сацсетках мужчына публікуе ды лайкае ў асноўным матэрыялы, якія праслаўляюць «рускі свет» і вайну, а таксама пляжаць рух за свабодныя выбары ў Беларусі.

Публікацыі Віталія ў Аднакласніках

Публікацыі Віталія ў Аднакласніках

Таксама ён удзельнічаў у рускамірскіх мерапрыемствах — да прыкладу, у «несмяротным палку».

Віталь на «несмяротным палку» з георгіеўскай стужкай — злева ў блакітнай кашулі

Віталь на «несмяротным палку» з георгіеўскай стужкай — злева ў блакітнай кашулі

КДБ заявіў, што правёў «контртэрарыстычную аперацыю», каб затрымаць «агентаў СБУ», якія быццам планавалі тэракты ў Расіі і Беларусі. Незразумела, як погляды мужчыны стыкуюцца з такім азначэннем.

Чытайце таксама:

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

«Справа АГСБ»: як КДБ арганізоўваў «тэракты»

У КДБ расказалі, што нібыта затрымалі ў Лельчыцкім раёне дыверсантаў СБУ

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
70
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4