Паводле паведамлення, у ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было нібыта зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Украіны. Асобныя з гэтых грамадзян былі затрыманыя, у іх нібыта знайшлі выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння.

Менавіта пасля таго, як сцвярджаецца, было прынята рашэнне аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна.

Раён быў блакаваны, і ў ім была праведзена «чэкісцкая ваенная аперацыя», у выніку якой на памежжы затрыманыя «ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых».

Варта адзначыць, што інфармацыю пра затрыманне «дыверсійна-разведвальных груп» са зброяй падпарадкаваныя Лукашэнку спецслужбы закідаюць рэгулярна цягам многіх гадоў. Нярэдка пасля таго ніякіх канкрэтных доказаў таго, што гэта рэальнасць, а не выдумка, не даецца, і пра справу паціху забываюцца. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў пра контртэрарыстычную аперацыю ў Лельчыцах

Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана. Але што гэта было — загадка

Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі

У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0