Здымак ілюстрацыйны. Фота: Myron Standret / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Myron Standret / vecteezy.com

У анлайн-апытанні ўзялі ўдзел 1685 рэспандэнтаў, з якіх каля 70% былі на момант апытання працаўладкаванымі наёмнымі работнікамі. Амаль тры чвэрці рэспандэнтаў аказаліся людзьмі найбольш актыўнага працаздольнага ўзросту: ад 24 да 34 гадоў і ад 35 да 44 гадоў (39,3% і 37,5% адпаведна).

Па выніках апытання больш за 56% спецыялістаў пацвердзілі, што былі сведкамі раманаў паміж калегамі. Пры гэтым пра адносіны паміж супрацоўнікамі з розных аддзелаў згадвалі часцей, чым паміж кіраўнікамі і падначаленымі.

Акрамя таго, каля 33% апытаных паведамілі, што ў іх саміх быў вопыт рамантычных адносін з калегам. Сярод іх вялікая частка спецыялістаў была вымушаная хаваць свой раман на працы (66,5%).

У той жа час для траціны рэспандэнтаў службовы раман стаў прычынай складанасцяў: частка спецыялістаў была вымушаная звольніцца і знайсці новую працу, а таксама разгледзець варыянт пераходу ў іншы аддзел у рамках кампаніі.

Варта адзначыць, што ў большасці апытаных адносіны доўжыліся больш за 1 год. Аднак для больш чым 60% спецыялістаў апошні раман з калегам скончыўся расстаннем.

Таксама ўсім рэспандэнтам (без залежнасці ад вопыту службовых раманаў) прапаноўвалася падзяліцца меркаваннем, наколькі прыдатным месцам для адносін з'яўляецца праца.

Крыху больш за чвэрць апытаных палічылі, што гэта добры варыянт, калі ўлічыць колькасць часу, які праца займае ў жыцці.

Новыя плёткі і распальванне жарсцяў у калектыве — асноўная праблема, да якой здольныя прывесці службовыя раманы. Дадаткова рэспандэнты звярталі ўвагу на такія складанасці, як:

  • злоўжыванне службовым становішчам;
  • адсутнасць асабістай прасторы, калі закаханыя амаль 24/7 разам;
  • змешванне асабістых і прафесійных інтарэсаў;
  • дадатковы стрэс.

Чытайце таксама:

Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін

«У мяне не было сэксу два гады, нягледзячы на колькасць ахвотных са мной пераспаць». Беларуска расказала, чаму жыве без інтыму

«Маці зайшла ў пакой спытаць, што я хачу на сняданак, а мы з дзяўчынай голыя». Як гэта — жыць з бацькамі, калі табе за 30? 

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1