Зараз інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу ВРІ ацэньваецца як сярэдняя з тэндэнцыяй да павелічэння ва ўсіх рэгіёнах. У структуры захварэлых удзельная вага дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў складае больш за 50 працэнтаў, паведамляе Мінздароўя.

Вынікі лабараторных даследаванняў дазваляюць казаць пра цыркуляцыю вірусаў грыпу А(H1N1), A(H3N2), А (нетып.), В і негрыпозных рэспіраторных вірусаў (парагрып, адэнавірус, рынавірус, РС-вірус, сезонны каранавірус, -CoV-2).

Як лічаць спецыялісты, эпідэмічны ўздым захворвання на ВРІ можна чакаць у найбліжэйшыя тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
4