Уладзімір Зяленскі і Кая Калас. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Уладзімір Зяленскі і Кая Калас. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Прэм'ер-міністарка надзела гарнітур і начапіла брошку ў колерах украінскага сцяга. Зяленскі быў у швэдры з лічбамі 48.379° і 31.1656°.

Аглядальнік Bild называе гэта «схаваным пасланнем» Уладзіміра Зяленскага для Уладзіміра Пуціна.

Гэта каардынаты вёскі Дабравялічкаўка Кіраваградскай вобласці Украіны. Там размешчаны геаграфічны цэнтр краіны ў афіцыйна прызнаных межах 1991 года.

У вёсцы ўстаноўлены памятны знак на месцы, дзе сыходзяцца ўкраінскія паралелі і мерыдыяны.

Як піша журналіст Bild, тым самым Зяленскі сігналізуе, што адмаўляецца ад якіх-небудзь тэрытарыяльных саступак і не збіраецца прызнаваць ніякай змены межаў сваёй краіны.

Чытайце таксама:

«Ніякага ціску ад партнёраў адносна спынення нашай абароны няма» — Зяленскі ў Вільні

Зяленскі расказаў, калі прыйдзе дзень новага шанцу для Беларусі

Зяленскі прызнаўся ў няздольнасці Украіны плаціць пенсіі без дапамогі Захаду

Клас
98
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
8