Фота: Leo Correa / AP

Фота: Leo Correa / AP

Урад Украіны не зможа плаціць пенсіі 11 мільёнаў жыхароў краіны, калі Захад не дасць фінансавай дапамогі, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

«Мы шмат чаго купляем за свае грошы, але калі няма фінансавання… Мы не можам не даць пенсіянерам пенсію. Я не разжальваю, але без пенсіі старыя людзі проста памруць. У нас больш за 11 млн пенсіянераў — ці ёсць яшчэ хоць адна такая краіна ў Еўропе? — сказаў Зяленскі падчас візіту ў Латвію.

Без фінансавай падтрымкі Захаду ўкраінская эканоміка вернецца ў рэжым «выжывання», казала раней у інтэрв'ю FT міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка.

Паводле яе разлікаў, Кіеву прыйдзецца затрымаць выплаты заробкаў 500 тысяч дзяржслужачых і 1,4 млн настаўнікам, а таксама пенсій 10 млн пенсіянераў, калі замежная дапамога так і не паступіць.

«Падтрымка партнёраў вельмі важная. Нам гэта трэба тэрмінова», — падкрэсліла Свірыдзенка.

На фоне затрымкі заходняй дапамогі ва ўкраінскім урадзе разглядаюць адмену запланаванай на 1 сакавіка індэксацыі пенсій, казала ў снежні міністр сацыяльнай палітыкі Аксана Жалновіч.

Пры гэтым яна зазначыла, што на выплату базавай сумы пенсій грошай павінна хапіць за кошт падаткаў. Аднак на дапамогу бежанцам сродкаў ужо будзе недастаткова.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0