Фільм «Апенгеймер» рэжысёра Крыстафер Нолана атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». Карціну таксама адзначылі за найлепшую рэжысуру і выкананне галоўнай мужчынскай ролі (Кіліян Мёрфі).

Перамогу ў катэгорыі «Найлепшы фільм, мюзікл або камедыя» атрымала стужка «Бедныя-няшчасныя» Ёргаса Ланцімаса.

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю ў мюзікле або камедыі атрымаў Пол Джамаці («Пакінутыя»), найлепшай драматычнай актрысай прызналі Лілі Гладстон («Забойцы кветкавага месяца»).

У намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» перамог дэтэктыўны фільм «Анатомія падзення» (Францыя).

Найлепшымі серыяламі прызналі «Спадкаемцаў» (у намінацыі драма) і «Мядзведзя» (мюзікл ці камедыя). «Хлопчык і птушка» Хаяа Міядзакі атрымаў «Залаты глобус» як найлепшы анімацыйны фільм, піша РБК.

Чытайце таксама:

«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе

Круз, Вонка і дзіця Беларусі: топ-10 фільмаў года

«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0