Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На лінію службы міліцыі «102» з праблемай звярнуўся пажылы гарадзенец. Ён паведаміў, што зайшоў у адну з мясцовых ігральных устаноў, каб наведаць прыбіральню, але не вытрымаў і прайграў пенсію, расказвае гісторыю абласная міліцыя.

Мужчына скардзіўся на ўстанову і здзіўляўся, чаму яму не вярнулі нібыта 20 працэнтаў ад пройгрышу.

Пенсіянера ўважліва выслухалі, а паведамленне, якое паступіла, зарэгістравалі, паабяцаўшы разабрацца.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1