Украінскі паліцэйскі пад Ваўчанскам 11 мая 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Украінскі паліцэйскі пад Ваўчанскам 11 мая 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

«Цяпер ва Украіне складаная сітуацыя на полі бою. Але па ўсіх даных, вы ведаеце, што ўкраінцы працягваюць прымаць меры для абароны сваёй тэрыторыі. І мы зробім усё магчымае, каб даць ім крытычна важнае ўзбраенне і харчы, у якіх яны маюць патрэбу».

Прадстаўнік падкрэсліў, што цяпер амерыканскі бок працуе над тым, каб паскорыць аказанне дапамогі Украіне.

На пытанне, што магло стаць прычынай абвастрэння сітуацыі, Райдэр сказаў, што гэта была сукупнасць розных фактараў, сярод якіх і затрымка з ухвалай дапамогі з боку ЗША.

«Зразумела, што ёсць іншыя партнёры па ўсім свеце, якія аказваюць дапамогу Украіне. Але расейцы скарысталіся сітуацыяй на полі бою і спрабуюць прасунуцца наперад. Якімі б нязначнымі ні былі гэтыя прасоўвання, гэта, безумоўна, выклікае непакой», — падсумаваў прадстаўнік Пентагона.

Учора вечарам паведамлялася, што ўкраінскія падраздзяленні адышлі ад Ваўчанска ў Харкаўскай вобласці, дзе зараз разгортваюцца асноўныя падзеі, на «больш выгадныя пазіцыі».

Чытайце таксама:

У Харкаве снарад трапіў у шматпавярховы жылы дом. Дзясяткі пацярпелых

Расійскія вайскоўцы на ўсходзе Украіны выкарыстоўваюць новы сімвал. Што ён можа азначаць?

Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5