Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Сяргей Ботвіч, Арцём Янкоўскі, Павел Нявыглас, Кірыл Мацюта, Максім Варнель, Аляксандр Лыкшын, Ганна Чаркас, Уладзімір Лыкшын, Тамара Астрэйка, Ларыса Катовіч, Ксенія Рыжык, Кацярына Цэван, Эльдар Сафараў, Юлія Станкевіч, Юрый Дабрахотаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1499 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Затрымалі былога пракурора Эльдара Сафарава і ягоную жонку

У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры

Паведамляецца пра затрыманні на фестывалі кіно ў мінскім кінаклубе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1