Фота: Onliner.by

Фота: Onliner.by

Некаторым вязням СІЗА № 1 на Валадарскага выдалі апавяшчэнні, што з 8 студзеня іх перавядуць у новы следчы ізалятар у Калядзічах. Пра гэта «Люстэрку» паведамілі сваякі падследных.

Як распавялі блізкія, крытэры, па якіх вызначаюць тых, каго будуць пераводзіць, невядомыя. Некаторыя рады пераводу, бо разлічваюць, што ў новым корпусе будзе лепш. Іншыя асцерагаюцца, што ў новым будынку яшчэ не ўсё гатова і хвалююцца за бытавыя ўмовы.

Нагадаем, будаўніцтва бальніцы і СІЗА для зняволеных пачалося ў Калядзічах яшчэ ў 2010 годзе. Першапачаткова адкрыццё планавалі ў 2015 годзе, аднак у 2013 годзе выявіліся факты хабарніцтва і раскрадання будматэрыялаў, таму тэрміны перанеслі на 2020 год. У 2018 годзе тэрміны зноў перанеслі — ужо на 2022 год.

У снежні 2020 года Onliner.by паведамляў, што самы скончаны від на той момант мелі бальніца і інтэрнат для будучых работнікаў, а ў будынка ізалятара была самая нізкая гатоўнасць. Два карпусы, якія павінны былі яшчэ з'явіцца, будаваць нават не пачыналі. 16 чэрвеня 2021 года выйшаў новы ўказ, згодна з якім бальніцу павінны былі здаць у 2021 годзе, а СІЗА — у 2023-м.

Пасля пераезду Валадаркі ў Калядзічы Пішчалаўскі замак, у якім размяшчаецца ізалятар, аддадуць гораду. Чакаецца, што пасля гэтага гістарычны аб'ект адрэстаўруюць.

Чытайце таксама:

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

На «Валадарцы» больш не прымаюць медыцынскія перадачы без спецыяльнай заявы ад зняволенага

«Націснуць на чалавека там можна рознымі спосабамі». Былы вязень «Амерыканкі» — пра ўмовы ў СІЗА КДБ

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2