Фота: фэйсбук-суполка «Беларусы Чэхii»

Фота: фэйсбук-суполка «Беларусы Чэхii»

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Адукацыю атрымаў у рэспубліканскай мастацкай школе імя Ахрэмчыка, скончыў філфак БДУ.

Адам Калюта быў сябрам чэшскай арганізацыі беларусаў «Пагоня», рэдактарам газеты «ІнформПрага».

Разам з прадстаўнікамі рэдакцыі Belarusian Review ён быў адным з пяці актыўных ініцыятараў кампаніі па прызнанні беларусаў нацыянальнай меншасцю, стаяў ля яе вытокаў у 2010 годзе.

Пасля таго, як чэшскі ўрад разгледзеў Мемарандум і з улікам вынікаў перапісу насельніцтва прыняў у 2013 годзе станоўчае рашэнне, Адась Калюта стаў першым прадстаўніком беларусаў у складзе дзяржаўнай Рады Чэшскай рэспублікі па пытаннях нацыянальных меншасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
27
Абуральна
2