Меліціна Станюта. Фота: melitinastaniouta / instagram

Меліціна Станюта. Фота: melitinastaniouta / instagram

Учора яна распавяла сваім прыхільнікам радасную навіну — пасля месяцаў пошукаў кватэры, яна нарэшце здолела яе зняць пад Парыжам. У Францыі, каб зняць жытло, тлумачыць Меліціна, трэба прайсці праз бюракратычнае пекла з розных паперак.

«Заўтра мой дзень нараджэння… Я прачнулася ў ложку без коўдры ды падушак, у халоднай кватэры без мэблі ды нават кубачкаў, не кажучы пра патэльню ды імбрык, але з думкай, што я шчаслівая, бо нарэшце маю свой новы дом на некалькі месяцаў, і адначасова сумуючы па сваёй кватэры ў Менску, дзе ёсць усё, нават болей… Але гэта мой кут у краіне, далёкай ад роднага краю», — напісала Меліціна.

Яна дадае, што тры гады таму не падумала, што на свае 30 год будзе марыць не пра дзявочы падарунак (пра якую торбачку ці сукенку), а пра падушкі, патэльню ды пыласос.

«Жыццё чалавека (чытай, беларуса) — цікавая штука», — дадае дзяўчына.

У сторыс Меліціна просіць прыхільнікаў, якія хочуць павіншаваць яе, дарыць ёй хатнія рэчы.

Чытайце таксама:

Меліціна Станюта стала сведкай беспарадкаў у Францыі і адкаментавала іх

Меліціна Станюта распавяла, як спрабавала ўладкавацца ў мадэльныя агенцтвы Францыі

Меліціна Станюта: Вельмі цяжка адной у чужых краінах, без паняцця, дзе спаць заўтра

Клас
51
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
24
Абуральна
5