Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) у Варшаве — адна з самых вядомых структур у Польшчы, чыя дзейнасць накіраваная на дапамогу беларусам і ўкраінцам, якія былі вымушаныя з'ехаць са сваіх краін.

ЦБС мае партнёраў пачынаючы ад Міністэрства замежных спраў Польшчы і ўладаў Варшавы і заканчваючы шматлікімі арганізацыямі і фондамі з розных краін. Грошы на фінансаванне сваёй дзейнасці Цэнтр атрымлівае праз гранты на асобныя праекты. Таксама любы ахвотны можа падтрымаць яго грашовым пераводам.

Сутнасць справы

30 кастрычніка ў тэлеграм-канале Wywiad Cywilny, які на польскай мове публікуе тэксты пракрамлёўскай накіраванасці, з'явілася копія дакумента (інвойс, ці па-польску «фактура») на аплату кансультацыйных паслуг з боку ЦБС польскай будаўнічай фірме Budimex.

Там жа сцвярджалася, што праз падтрымку беларускай ініцыятывы кампанія змагла атрымаць падрад на будаўніцтва плота на беларускай мяжы. Цэнтр беларускай салідарнасці Центр белорусской солидарности Center of Belarusian Solidarity

Фальшывая фактура. Фота: Reform.by

Праз тры дні пост быў «знойдзены» каналам «Жёлтые слівы» і за некалькі гадзін разышоўся па тэлеграм-каналах большасці лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. А затым яго перадрукавалі асобныя псеўдаапазіцыйныя каналы, кшталту ОШС.

Што не так з «дакументам»

Як патлумачылі рэдакцыі Reform.by у ЦБС, гэты дакумент ёсць фальшыўкай. Пра гэта сведчаць шэраг недакладнасцяў.

Галоўная з іх — гэта тое, што ЦБС як некамерцыйная арганізацыя не мае права займацца камерцыйнай дзейнасцю, а тым больш налічваць ПДВ.

Акрамя гэтага, дакумент мае шэраг памылак: у адрасе электроннай пошты, рахунку і ў напісанні імені і прозвішча старшыні праўлення («прэзэса») Уладзіміра Кобеца.

Каму гэта патрэбна

У інтэрвʼю Reform.by старшыня праўлення ЦБС Уладзімір Кобец заявіў, што ён асабіста ні з кім з кампаніі Budimex не знаёмы, і ні ён асабіста, ні звязаныя з ім арганізацыі ніколі не атрымлівалі грошай ад гэтай кампаніі.

Кобец заўважыў, што публікацыя дакумента хутчэй разлічана на беларускую аўдыторыю, каб дыскрэдытаваць у яе вачах дэмакратычную апазіцыю і непасрэдна ЦБС, — у спадзяванні на тое, што ніхто не будзе разбірацца ў яго сапраўднасці.

Старшыня праўлення ЦБС лічыць, што карані гэтай атакі трэба шукаць у беларускіх спецслужбах. У самой Польшчы, на яго думку, гэты фэйк не будзе мець працягу.

Чытайце яшчэ:

«Адсутнасць пашпарта — не канец свету». Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці ў Польшчы расказалі пра складаныя справы 

Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей» 

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9