«З глыбокім смуткам мы паведамляем пра смерць Лорэнса Фосета, 58-гадовага пацыента з невылечнай хваробай сэрца, якому была праведзена другая ў свеце трансплантацыя сэрца генетычна мадыфікаванай свінні. Фосет перанёс аперацыю 20 верасня і змог пражыць амаль шэсць тыдняў», — гаворыцца ў некралогу.

Пацыент з тэрмінальнай стадыяй сардэчнай недастатковасці паступіў у медыцынскі цэнтр 14 верасня. Фосет быў прызнаны непрыдатным для атрымання чалавечага донарскага сэрца ў сілу раней перанесенага ім сардэчна-судзіннага захворвання і ўскладненняў з унутраным крывацёкам. 15 верасня ўпраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША выдала экстранны дазвол на аперацыю, каб дапамагчы падоўжыць жыццё пацыента.

Цягам першага месяца пасля аперацыі перасаджанае сэрца працавала вельмі добра. Пацыент праходзіў курс фізіятэрапіі і спрабаваў зноў навучыцца хадзіць. Аднак медыкі ўстанавілі, што ў апошнія дні ў яго пачалі праяўляцца прыкметы адрынання перасаджанага сэрца, што ўрэшце і прывяло да смерці.

Папярэдняя такая аперацыя была зроблена ў тым жа медыцынскім цэнтры ў 2022 годзе. Тагачасны пацыент, 57-гадовы Дэвід Бенет, памёр праз два месяцы. 

Чытайце таксама:

У дзяцей, якія задоўга сядзяць перад тэлевізарам ці ў тэлефоне, большая рызыка з'яўлення сардэчных хвароб

Людзі, якія хутка ходзяць, жывуць даўжэй — даследаванне

Ці карысныя для сэрца моцная кава і гарбата

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
27
Абуральна
0