Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Навукоўцы з брытанскага Лестэрскага ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што тыя людзі, хто хутка ходзіць, жывуць даўжэй і маюць меншую імавернасць памерці ад раку ці сардэчных захворванняў. Пра гэта піша выданне The Telegraph.

Даследчыкі 12 гадоў назіралі за 400 тысячамі брытанцаў і аналізавалі іх тэмп хадзьбы. Інфармацыю пра стан здароўя ўдзельнікаў для даследавання бралі з генетычнага праекта UK Biobank і з асабістых баз даных Нацыянальнай сістэмы аховы здароўя Вялікабрытаніі (NHS).

Людзей таксама папрасілі адказаць на пытанне: могуць яны назваць сябе хуткімі ці павольнымі — і далі адпаведныя інструкцыі, як высветліць хуткасць іх хадзьбы.

Сярэдні ўзрост удзельнікаў эксперымента складаў 57 гадоў. Сярод іх толькі 6,6% прызналіся, што ходзяць павольна, 52,6% сказалі, што маюць сярэдні тэмп хадзьбы, і толькі 40,8% назвалі сябе хуткімі хадакамі.

Што ж высветлілі навукоўцы? Людзі, якія сказалі, што ходзяць хутка, больш чым на 25% радзей паміраюць ад раку, чым іх аднагодкі, якім падабаюцца няспешныя шпацыры. Акрамя таго, рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў у тых, хто хутка ходзіць, была прыкладна на 60% ніжэйшая за астатніх, перадае The Telegraph.

Даследчыкі ўпэўненыя, што паказальнік хуткасці хадзьбы можа выкарыстоўвацца нават у клінічнай практыцы для дыягностыкі хвароб сэрца ці анкалогіі. Калі будзе канчаткова даказана прычынна-выніковая сувязь паміж хуткай хадзьбой і вынікамі даследавання, то хуткі шпацыр, магчыма, будзе афіцыйна прызначацца пацыентам дактарамі.

«Увогуле мы раім людзям паскараць свой тэмп хадзьбы, бо гэта не толькі простая і відавочная фізічная актыўнасць, але і той фактар, які можа павялічыць вашу працягласць жыцця. Дактарам жа прапануем пытаць у пацыентаў, як хутка тыя ходзяць, бо гэта можа стаць часткай новага падыходу для прадухілення ранняй смерці і захворванняў у пацыентаў», — заявіў вядучы аўтар даследавання і доктар Лестэрскага ўніверсітэта Джонатан Голдні.

Чытайце яшчэ:

Пяць распаўсюджаных памылак пры выбары абутку на халодны сезон

Адкладванне будзільніка раніцай не шкодзіць сну і можа палепшыць стан арганізма — даследаванне 

Ці карысны кароткі сон удзень?

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2