Сілавікі заявілі, што 15 жніўня ў 9:23 затрыманая нібыта адправіла заяўку на пашпарт Новай Беларусі праз «экстрэмісцкі чат-бот». Мяркуючы з відэа, гаворка ідзе пра апытанне платформы «Голас» праз Viber.

«Збору заявак на пашпарт новай Беларусі не было. Гэта было апытанне, каб вывучыць попыт, — распавёў «Люстэрку» заснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер. — Заяўкай гэтае апытанне ў прынцыпе быць не можа, бо там няма персанальных звестак — мы не ведаем, хто адказваў».

Што тычыцца магчымага выцеку даных платформы, то Лібер выключае гэтую верагоднасць, бо такога не было ні разу больш як за тры гады. Паводле яго, «даныя надзейна абароненыя і дэперсаніфікаваныя».

Як мяркуе Лібер, дзяўчыну, хутчэй за ўсё, затрымалі за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам, пра якую яна гаворыць на відэа.

«А заадно папрасілі і пра пашпарт сказаць пад камеру, гэтак жа прасілі выпадковых людзей казаць пра ўдзел у плане «Перамога», — дадае суразмоўца.

Лібер мяркуе, што скрыншот апытання «Голаса» мог быць з экрана тэлефона аднаго з сілавікоў, які сам прайшоў яго. Таксама стваральнік «Голаса» не выключае, што дзяўчына сапраўды прайшла апытанне і пасля таго не пачысціла чат-бота. А ўжо пасля затрымання за аватарку перапіску выявілі сілавікі.

«Мы ўсюды пісалі і яшчэ раз нагадваем, што ўвогуле не рэкамендуем з Беларусі праходзіць гэтае апытанне. А калі ўжо прайшлі, то чысціце перапіску і наогул выдаляйце бот», — сказаў на заканчэнне Лібер.

Усяго, паводле звестак Паўла Лібера, пра сваё жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі заявілі ўжо больш за 62 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

«Прыходжу да высновы, што пастанова суддзі падлягае змене». Абласны суд у Віцебску нечакана адмяніў рашэнне аб канфіскацыі тэлефона за бчб-аватарку

Затрымалі яшчэ аднаго айцішніка. Губазікаўцы пішуць, што з такім заробкам яму варта было з'ехаць у Еўропу

У Брэсце сілавікі затрымалі інжынера, абвінавачваюць у здымках вайсковай тэхнікі. Як на яго маглі выйсці?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
8