Аляксандр Бойка. Фота: ягоная старонка Укантакце (архіўная копія)

Аляксандр Бойка. Фота: ягоная старонка Укантакце (архіўная копія)

Затрыманаму Аляксандру Бойку 36 гадоў. Згодна з інфармацыяй з ягоных сацсетак, ён раней працаваў у кампаніі «Санта Брэмар». У відэа, запісаным сілавікамі, ён кажа, што працуе інжынерам-энергетыкам. У мужчыны ёсць жонка і трое непаўналетніх дзяцей.

Паведамляецца, што пасля пачатку вайны ён выкладаў відэа з перасоўваннямі вайсковай тэхнікі РФ у тэлеграм-чат. Гаворка пра тэлеграм-чат блогера Аляксандра Рыкава, які мае псеўданім BalaganOff. Фактычна, толькі гэтым ён і прыцягнуў увагу — каментары ў адкрытых чатах заўжды ў адкрытым доступе і нават калі іх выдаліць, то яны могуць захавацца ў архівах сілавікоў.

У відэа ГУБАЗіКа затрыманы мужчына кажа, што выклаў відэа пра перасоўванне ваеннай тэхнікі, бо перажываў, што Беларусь можа ўступіць у вайну ва Украіне.

Цяпер Аляксандр затрыманы. ГУБАЗіКаўцы сцвярджаюць, што супраць яго завялі крымінальную справу.

Як яго маглі адшукаць?

Ёсць некалькі шляхоў. Проста «зліўнымі» тэлеграм-ботамі ягоны акаўнт не «б'ецца».

Яго маглі адшукаць, бо ён карыстаўся старым акаўнтам, 2017 года, калі ў тэлеграме не было магчымасці адключыць пошук па нумары для незнаёмцаў. Гэтым амаль напэўна карысталіся спецслужбы для напаўнення ўласных базаў.

Таксама ён мог выпадкова выдаць свае персанальныя звесткі ў нейкім непалітычным чаце накшталт «Барахолка Брэст» або «Мяжабай (Брэст)», а таксама ў чатах па перавозках, у якіх ён быў.

Зачэпкай магло быць відэа, якое ён выкладаў у адзін чатаў — па ім можна зразумець, якая ў яго марка машыны, а ў метаданых «зашытыя» дакладныя каардынаты здымак. Метаданыя не заціраюцца для відэа, якія вы загружаеце ў тэлеграм у выглядзе файлаў.

Яшчэ адзін варыянт — яго не шукалі, а натыкнуліся на яго выпадкова. Гэта магло адбыцца падчас затрымання з іншай нагоды або праз іншага затрыманага чалавека, у якога ён быў у кантактнай кніжцы або сярод дыялогаў.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта ўдзельнічаў амаль ва ўсіх нядзельных маршах

Беларуса затрымалі за замах на расійскага вайскоўца ў Крыме, у яго знайшлі сховішча з выбухоўкай — медыя

Аўтара блога пра Столін абвінавачваюць у «вымаганні»

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
57