Вадзім Вашчэнка. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Вадзім Вашчэнка. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Гродзенцу Вадзіму Вашчэнку 39 гадоў. Раней Вадзім працаваў на прадпрыемствах, але ў апошнія некалькі гадоў перабраўся ў IT-сферу.

Ён фулстэк-распрацоўшчык, працуе з JavaScript і TypeScript. Быў заняты на стартапе, які займаецца патагісталогіяй, то-бок даследаваннем пашкоджаных тканак чалавека. З дапамогай новых тэхналогіяў гэта робіцца даволі хутка і, згодна з заявамі распрацоўшчыка, дае надзейны вынік.

У допісе ГУБАЗіКа агучваецца ягоная зарплата, каля чатырох тысячаў даляраў. «Трэба было ехаць у гейропу і жыць там на 4000 даляраў, — кажуць губазікаўцы.

Мужчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах. Вядома, што канал сілавікоў, які называецца «Поступі по совесті», выкладаў персанальныя звесткі мужчыны з прапановай самому прыйсці ў ГУБАЗіК.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
61