Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ён пацвердзіў, што вонкавыя прыкметы — слёзацячэнне, закладзенасць носа, пачырваненне горла — з'яўляюцца падставай для таго, каб бальнічны быў выдадзены нават у тым выпадку, калі ў пацыента няма павышанай тэмпературы. «Тэмпература — гэта адзін з сімптомаў, які бывае пры прастудных, вірусных захворваннях», — сказаў Аляксандр Карпіцкі.

Каментуючы меркаванне аб тым, што работніку выдаюць бальнічны толькі пры наяўнасці павышанай тэмпературы, ён заўважыў, што ніякіх інструкцый дзейнічаць такім чынам у медыкаў няма.

«Пачынаючы са студэнцкай лавы і далей падчас працы ніхто пра гэта не кажа. Мабыць, у народзе існуе такое меркаванне», — заўважыў ён.

Разам з тым, працягнуў Аляксандр Карпіцкі, часам на прыём да доктара прыходзяць несумленныя пацыенты, і гэта таксама трэба разумець. Калі доктар бачыць, што пацыент сімулюе, ён спытае ў яго пра тэмпературу.

Першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Зіновій Гозман заўважыў, што пры выдачы лісткоў непрацаздольнасці сітуацыі разглядаюцца індывідуальна.

«Лісток непрацаздольнасці даецца і па клінічных, і па эпідэміялагічных паказаннях», — адзначыў ён.

У такіх выпадках медыкі могуць пацікавіцца, кім працуе пацыент. Адна справа, калі гэта айцішнік, які працуе дыстанцыйна з дому, іншая справа — выхавальнік у дзіцячым садку, якому бальнічны, відавочна, патрэбны, каб вылечыцца і не заражаць у гэты час дзяцей.

«Калі пацыент адчувае, што ён хворы, і яму не выдаюць лістка непрацаздольнасці, чаму ён не звяртаецца да загадчыка аддзялення або да начмеда паліклінікі? — задаўся пытаннем Зіновій Гозман. — У нас часта пацыенты пішуць адразу ў Міністэрства аховы здароўя. А пытанне вырашаецца вельмі проста. Загадчыкі аддзяленнем — гэта найбольш кваліфікаваныя дактары, якія вырашаюць такія сітуацыі».

Пры недамаганні з высокай тэмпературай Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе не наведваць амбулаторна-паліклінічную службу, а выклікаць доктара на дом, пры вострых выпадках — хуткую медыцынскую дапамогу, дадаў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Аляксандр Тарасенка.

«Медыцынская дапамога будзе аказана ўсім», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

«Спутнік V» зусім перастаў абараняць ад новых штамаў кавіду. А ў Беларусі ім працягваюць вакцынаваць

Восеньскія праблемы. Як прадухіліць сезонныя хваробы

У гэтай узроставай групе ў Беларусі колькасць хворых на ВРВІ вышэйшая ў два разы

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1