Генетычны пашпарт дапамагае выявіць схільнасць да многіх сур'ёзных захворванняў. У Беларусі яго можна зрабіць у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук. Даследаванне дапамагае выявіць схільнасць да 19 захворванняў, распавёў журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Павел Марозік, піша Office Life.

Гаворка ідзе пра сардэчна-сасудзістыя захворванні, цукровы дыябет, касцёва-цягліцавыя, аўтаімунныя і іншыя хваробы.

Па словах Марозіка, дзякуючы такім даследаванням можна выявіць найбольш распаўсюджаныя мутацыі ў беларускай папуляцыі, а таксама вызначыць генетычны профіль насельніцтва.

Аналіз бяруць у выглядзе саскрэбу са слізістай абалонкі ўнутранага боку шчакі.

Кошт пашпарта залежыць ад колькасці даследаванняў. Напрыклад, на сайце лабараторыі генетыкі чалавека НАН Беларусі ўказана, што ацэнка рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў абыдзецца ў 323 рублі.

Сюды ўваходзяць даследаванні на схільнасць да інфаркту міякарда, фібрыляцыю перадсэрдзя, флебатрамбозу і тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі.

Чытайце таксама:

Беларусь папрасіла даслаць ёй іранскія лекі — Міністэрства аховы здароўя Ірана

«Зваротная вакцына» дапаможа лячыць рассеяны склероз, дыябет 1 тыпу і рэўматоідны артрыт

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0