Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images

Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images

Арменія не заўсёды паводзіць сябе па-партнёрску як сябра Садружнасці Незалежных Дзяржаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на саміце СНД у Бішкеку, піша БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што галоўнай мэтай стварэння СНД было прадухіленне разрыву сувязяў паміж краінамі, якія ўтварыліся пасля распаду СССР. Але Захад спрабаваў «аслабіць» і «падпарадкаваць» постсавецкія дзяржавы сваім інтарэсам, адзначыў ён.

«Спачатку выйшла з нашага аб'яднання Грузія, дэ-факта з намі няма Украіны. Вялікія пытанні па Малдове. Не заўсёды па-партнёрску паводзіць сябе, на жаль, Арменія», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян з 2022 года рэгулярна крытыкуе арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, у якую акрамя Арменіі ўваходзяць пяць краін СНД — Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Пасля Пашынян заявіў, што Арменія можа выйсці з АДКБ. На саміт у Бішкек прэм'ер Арменіі не паехаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Валоданне рускай мовай — наш найвялікшы здабытак. Навошта мы губляем рускую мову?

«Нікол Пашынян проста зрабіў подласць». Прапагандысты адрэагавалі на сустрэчу Ціханоўскай і прэмʼера Арменіі

Арменія ратыфікавала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда, які выдаў ордар на арышт Пуціна

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2