5 кастрычніка падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

5 кастрычніка падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Галоўны рэдактар газеты «Мінскі курʼер» Кірыл Казакоў адрэагаваў на размову Пашыняна з Ціханоўскай.

— Прэзідэнт Арменіі, якая ўваходзіць у СНД, якая ўваходзіць у ЕўрАзЭС, якая ўваходзіць у АДКБ, сустракаецца з чалавекам, які спрабаваў зладзіць путч у нашай краіне (так прапаганда называе мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі Лукашэнкам выбараў у 2020 годзе — НН), зрынуць законную ўладу — чалавека, які падтрымліваў армянскі народ ва ўсіх адносінах з моманту пачатку канфлікту. Нікол Пашынян проста зрабіў подласць, — сказаў Казакоў.

Гэтая сустрэча важная тым, што Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан вырашыў развязаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычна сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. І гэта сустрэча — адзін з сімвалічных яго індыкатараў.

У Гранадзе Пашынян сустрэўся таксама з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Клас
60
Панылы сорам
2
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4