Гэты шасціпавярховы дом 2019 года пабудовы знаходзіцца недалёка ад Лагойскага тракту. Вось так выглядае дом.
З незвычайнага — проста на даху ёсць прыватная тэраса плошчай 34 квадрата. Яна мае падстрэшак, асноўнае асвятленне, а па перыметры ўсталяваныя ліхтарыкі, выведзены разеткі. Стаіць стол і крэслы.
Агульная плошча кватэры — 68 квадратаў, жылая — 45. Кухня аб'яднаная з гасцінай. Кухня выканана з матэрыялу «чорны фенікс», які не пакідае адбіткаў пальцаў, працоўная паверхня — кампакт-пліта.
У гэтым пакоі ёсць выхад на балкон, адсюль і выхад на тэрасу.
У спальні стаіць вялікі ложак, крэсла і тэлевізар.
Цана кватэры — 159 тысяч даляраў (2338 даляраў за квадрат).
Чытайце таксама:
Эксперты рынку нерухомасці назвалі найлепшы час для куплі лецішча
Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці
Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі
Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску