Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Пра гатоўнасць устаноў аховы здароўя горада да працы ў перыяд сезоннага ўздыму захворвання расказаў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, перадае БелТА.

Па яго словах, усе арганізацыі аховы здароўя сталіцы гатовыя да аказання медыцынскай дапамогі ва ўмовах сезоннага ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку інфекцыяй COVID-19 і грыпам.

«У выпадку эпідэміі тэрміны перапрафілізацыі стацыянараў горада не перавысяць 3-5 сутак. На гэты момант у стацыянарах ужо разгорнута амаль 10 тыс. ложкаў для дарослага насельніцтва, якое хварэе на ВРІ, і крыху менш за 2 тыс. ложкаў для дзяцей, з іх рэанімацыйных 424 для дарослых і 81 для дзяцей», — удакладніў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Прыводзячы даныя станам на 4 кастрычніка, Ігар Юркевіч распавёў, што дапамога пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй аказваецца ў трох стацыянарных установах: дарослай і дзіцячай інфекцыйных бальніцах, 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава, дзе аказваюць дапамогу цяжарным жанчынам і парадзіхам з каранавіруснай інфекцыяй.

На сёння ўжо функцыянуюць 77 ложкаў для лячэння пацыентаў з інфекцыяй COVID-19, з іх пяць рэанімацыйных. За справаздачны тыдзень было занята два апараты ШВЛ для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

Ігар Юркевіч звярнуў увагу, што засцерагчы сябе і блізкіх ад захворвання ВРІ можна своечасова зрабіўшы прышчэпку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1