Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Дакладны тэрмін невядомы, але мужчыну вызвалілі з-пад варты, бо да суда ён знаходзіўся пад вартай і цалкам адбыў прызначаны тэрмін. Таксама ён мусіць выплаціць штраф, яго памер таксама невядомы, піша «Вясна».

Вырак агучыў у судзе Кастрычніцкага раёна суддзя Віталь Лабоцкі. Ён прызнаў Голава вінаватым у тым, што той размясціў у тэлеграм-чаце інфармацыю пра супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС Гродна, якія «могуць арганізоўваць правакацыі, канфліктныя сітуацыі ці аператыўнае назіранне, а таксама адбіраць у дзяцей тэлефоны».

Павел прызнаў віну часткова. Ён распавёў пра бытавы канфлікт на лесвічнай пляцоўцы з дзвюма сем'ямі — чатырма супрацоўнікамі РАУС, якія жывуць з ім у адным доме.

Сітуацыю здымаў на тэлефон сын Голава, гэта не спадабалася супрацоўнікам РАУС, таму, калі тэлефон упаў на падлогу, адзін з іх паспрабаваў яго забраць. Голаў звярнуўся ў міліцыю, але, калі не атрымаў даных пра разгляд заявы, размясціў відэазапісы канфлікту і фотаздымкі ўдзельнікаў у чаце.

Вядома, што ў Голава двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне

Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»

У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16