Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак

Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак

Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом Маскоўскага дзяржаўнага ўніверстітэта друку і да сыходу на пенсію працавала ў аршанскай друкарні. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» паставіла падабайку і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза «знайшла» абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Суд прызнаў Стаброўскую вінаватай і прызначыў ёй пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы.

Чытайце таксама:

Сілавікі зладзілі аблаву ў Карэлічах — праваабаронцы

Затрымалі гомельскага журналіста Аляксея Толчына

Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
27