Фота: komkur.info

Фота: komkur.info

Паводле інфармацыі канала, у Бабруйску перасталі прымаць рэчавыя перадачы з вопраткай для зняволеных.

З пачатку мінулага тыдня ў гэтай калоніі робу, целагрэйкі і абутак больш няможна заказваць у атэлье ці купляць у спецыялізаваных крамах. Асуджаныя абавязаны насіць толькі тое, што ім выдаюць у калоніі, прытым аплачваць гэтую вопратку.

Сваякі асуджаных сутыкнуліся з масавай адмовай у прыёме такога адзення напярэдадні зімовага сезону, нават нягледзячы на тое, што ў некаторых выпадках заявы на перадачы былі ўзгодненыя і падпісаныя начальствам, а самі прадметы замоўленыя і аплачаныя. Афіцыйна адміністрацыя ніякіх тлумачэнняў не дае, ніякіх афіцыйных аб'яў таксама не было.

Цяпер сваякі вязняў спрабуюць перадаць ім хоць бы тэрмабялізну. 

Мала гэтага, з 1 кастрычніка колькасць тэлефонных званкоў, якія асуджаныя могуць рабіць дадому, скароціцца да трох на месяц. Калі цяпер вязні тэлефануюць сваякам раз на тыдзень, то з наступнага месяца перыядычнасць будзе толькі адзін раз на дзесяць дзён.

Працягласць размовы застанецца ранейшай — 15 хвілін. Аднак будуць уведзеныя новыя правілы: калі цяпер асуджаныя могуць патэлефанаваць двум-тром абанентам па чарзе (напрыклад, бацькам і жонцы), то ў будучыні можна будзе набраць толькі адзін нумар, за чым жорстка стануць сачыць кантралёры калоніі.

Правілы адбыцця пакарання ў Бабруйскай ПК-2 сталі ўзмацняцца з пачатку верасня пасля таго, як быў прызначаны новы начальнік аператыўна-рэжымнага аддзела ўстановы.

Перастаноўкі ў кіраўніцтве калоніі сталі вынікам праверкі, праведзенай праз самагубства асуджанага ў сярэдзіне ліпеня.

Чытайце таксама:

Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага

Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе

«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21