Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

У кіроўнай кааліцыі Латвіі ёсць агульнае палітычнае бачанне і канцэптуальнае пагадненне аб плане канфіскацыі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Расіі і Беларусі ў тым выпадку, калі яны не пакінуць Латвію ці не будуць перарэгістраваныя, паведаміла прэм'ер-міністарка Эвіка Сіліня, піша Delfi.lv.

Законапраект, распрацаваны Міністэрствам юстыцыі, фактычна забароніць транспартным сродкам, якія былі зарэгістраваныя ў Расіі і Беларусі і раней заехалі ў Латвію, заставацца ў краіне.

У выпадку, калі на працягу трох месяцаў не будзе ажыццёўлена перарэгістрацыя транспартнага сродку або калі аўтамабіль не пакіне Латвіі, чакаюць санкцыі аж да канфіскацыі транспартнага сродку.

Сіліня адзначыла, што адказныя міністэрствы працуюць над тэхнічнымі рашэннямі, якім чынам базы даных маглі б вызначыць, калі менавіта транспартныя сродкі заехалі ў Латвію, бо цяпер такіх даных няма. Таксама экспертам яшчэ трэба будзе распрацаваць рашэнні як па тэрмінах, так і па працэсе канфіскацыі.

Міністр эканомікі Віктарс Валайніс падкрэсліў неабходнасць такога рэгулявання, бо, на яго думку, неабходна думаць пра бяспеку жыхароў Латвіі.

«Гэта ненармальна, што людзі ігнаруюць латвійскае заканадаўства і парушаюць правілы, перасоўваючыся па нашых дарогах, выпрабоўваючы пачуццё беспакаранасці і пагражаючы бяспецы іншых», — сказаў палітык.

Аналагічнае меркаванне выказаў і міністр зносін Каспарс Брышкенс, падкрэсліўшы аспект бяспекі дарожнага руху.

Палітык адзначыў, што кіроўцы транспартных сродкаў з расійскімі ці беларускімі нумарамі часта парушаюць правілы дарожнага руху, а незаплачаныя імі штрафы вымяраюцца некалькімі дзясяткамі тысяч.

Брышкенс лічыць, што такое пачуццё беспакаранасці неабходна тэрмінова змяніць.

Чытайце таксама:

У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

Латвія сёння закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Новы латвійскі ўрад зрабіў будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю адной з асноўных сваіх задач

Клас
18
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
12