Агароджа на літоўска-беларускай мяжы, якую спрабуе пераадолець мядзведзь

Агароджа на літоўска-беларускай мяжы, якую спрабуе пераадолець мядзведзь

Цяпер агароджа і калючы дрот стаяць на каля 550 км 679-кіламетровай мяжы Літвы з Беларуссю. У той жа час ёсць больш за 100 км мяжы ўздоўж рэк, азёр і балот, дзе памежная зона кантралюецца камерамі відэаназірання і іншымі тэхнічнымі сродкамі, але платоў няма.

«Памежная служба стварыла працоўную групу, якая вывучае магчымасць устанаўлення там фізічных бар'ераў, пралічвае выдаткі і варыянты ўзвядзення», — адзначыў Мішуціс.

Паводле яго слоў, платы аказваюць значны ўплыў на спыненне нелегальнай міграцыі праз літоўска-беларускую мяжу.

«Дадатковыя фізічныя перашкоды былі б эфектыўныя як цяпер, так і ў будучыні. Паколькі мы бачым сітуацыю, калі ў нас нуль (спробаў перасячы мяжу. — Рэд.), а таксама мы бачым, што адбываецца на латвійскай мяжы, якая ў чатыры разы карацейшая», — дадаў прадстаўнік памежнай службы. 

Чытайце таксама:

Новы латвійскі ўрад зрабіў будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю адной з асноўных сваіх задач

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху

Мігранты перанеслі асноўную актыўнасць на латвійскую мяжу

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0