Кадр з фільма «Агульная мова»

Кадр з фільма «Агульная мова»

Фільм «Агульная мова» з Воляй Чайкоўскай у якасці рэжысёркі ў 2020 годзе стаў лагічным працягам прафесійнага шляху ўжо на той момант дырэктаркі кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і прадзюсаркі са сваёй уласнай кінакампаніяй Volia Films.

Пра што фільм?

«Агульная мова» — рэжысёрскі дэбют Волі Чайкоўскай, які яна зняла на сваёй радзіме, у Віцебску. Гэта смелы і шчыры дакументальны фільм з некранутымі дыялогамі і непадрыхтаванымі акцёрамі ў асобе бацькоў самой Волі. Ён пра тое, што тычыцца кожнага: пра ўзаемаразуменне паміж людзьмі і пошук шляхоў да яго.

Як з’явілася кіно?

У 2018 годзе Воля паступіла ў магістратуру Балтыйскай школы кіно і тэлебачання на рэжысуру і прадзюсаванне дакументальнага кіно. Там ёй далі студэнцкае заданне, якое падштурхнула да стварэння фільма «Агульная мова». Стужкі, якую рэжысёрка першапачаткова не хацела здымаць, бо, па яе словах, здымаць кіно пра сваіх бацькоў — «вельмі балюча і траўматычна».

«У мяне доўга спрацоўваў механізм пазбягання здымак, — шчыра расказвае Воля. — Да моманту, пакуль мой ментар у кінашколе пры ўсіх на групавой працы не сказаў: «Раскажы нам пра сваю сям’ю». Я пачала распавядаць і заплакала. І ён сказаў: «Ну ўсё, бяры камеру, едзь у Віцебск і здымай сваіх бацькоў».

Кадр з фільма «Агульная мова»

Кадр з фільма «Агульная мова»

Воля так і зрабіла, дзякуючы чаму атрымалася сямейная сацыяльная драма аб тым, як жывуць многія сем’і ў Беларусі. Як яны пераадольваюць свой траўматычны досвед, баючыся гаварыць, хаваючыся за пэўнымі табу і такім чынам ствараючы яшчэ больш траўмаў.

Рэжысёрка ў адным з інтэрв’ю прызнаецца, што для яе гэта кіно было спробай спыніць траўмы пакаленняў, разгадаць іх, як рэбус, і скіраваць сямейную дынаміку ў больш правільнае рэчышча.

Чытайце таксама:

Фільмы Мікіты Лаўрэцкага з'явіліся ў анлайн-кінатэатры Vodblisk

На платформе Vodblisk стаў даступны кароткаметражны фільм «Возера радасці»

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0