Паводле выдання, такое адчуванне, што Saipa усімі сіламі імкнецца, каб яе аўтасалон не знайшлі. Бо даведацца пра яго і да гэтага было няпроста — ні сайта не меў, ні адраса толкам нагугліць было немагчыма. Але ўсё ж удалося высветліць, што іранскія аўто прадаюцца ў Мінску па суседстве з дылерам «Пежо» на вуліцы Свярдлова.

Увогуле Tochka.by ставіцца да гэтай маркі максімальна сурова і не хавае свайго максімальна крытычнага стаўлення. На думку журналістаў выдання, Saipa — прыхадні з мінулага, пацешны анахранізм за вялікія грошы. Нават Lada Granta, маўляў, і тое лепшая.

Чытайце таксама:

Абноўленая Lada Vesta, новы брэнд з Ірана і Кітая. Бюджэтныя аўто ў беларускіх аўтасалонах

Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў. Але ў асноўным для Расіі

У Беларусі будуць прадаваць іранскія легкавікі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0