Фота: скрыншот з сайта minsk-lada.by

Фота: скрыншот з сайта minsk-lada.by

Бестсэлер зноў у продажы

У дылераў Lada ў продажы з'явілася абноўленая Vesta — Vesta NG. Яна стане адным з самых танных аўтамабіляў, якія можна купіць новымі ў Беларусі. Цэны на Vesta NG пачынаюцца з 44 100 рублёў, што па бягучым курсе складае каля 14 тысяч даляраў ЗША. Столькі каштуе аўтамабіль у кузаве седан у пачатковай камплектацыі Comfort. За камплектацыю Life прыйдзецца выкласці 45 400 рублёў (≈$14 450) і 49 тысяч рублёў роўна (≈$15 600) за версію Enjoy.

З'яўленне ў продажы абноўленай Vesta можна назваць знакавай падзеяй, бо менавіта Lada Vesta была самым прадаваным новым легкавіком у Беларусі, пачынаючы з 2018 года.

Найбліжэйшы канкурэнт «Весты» — беларуска-кітайскі седан Geely Emgrand. Цэны на яго пачынаюцца з 49 200 рублёў (≈$15 650) за аўто ў камплектацыі Standart з механічнай КПП. І ад 56 900 рублёў (≈$18100) за аўто з АКПП у камплектацыі Flagship. Адзначым, што ў адрозненне ад Geely Emgrand Lada Vesta NG прынамсі пакуль дасяжная толькі з МКПП.

Прывітанне з Ірана 2.0

У тэорыі, канкурэнцыю расійскай Lada апроч беларуска-кітайскай Geely можа скласці іранскі брэнд Saipa. Першы шоурум якога адкрылі ў Мінску. Дакладныя цэны пакуль не вядомыя, але раней агучвалі, што самыя даступныя Saipa будуць танней за $13 тысяч. Пры ўмове, што аўтамабілі будуць збіраць у Беларусі. Наколькі вядома — на заводзе «Юнісан» пад Мінскам сапраўды збіраюцца запусціць вытворчасць іранскіх аўто. 

Аўтамабіль маркі іранскай маркі Saipa. Фота: auto.onliner.by

Аўтамабіль маркі іранскай маркі Saipa. Фота: auto.onliner.by

Нагадаем, што калі задуманае здзейсніцца, то гэта будзе ўжо другая спроба Ірана і Беларусі наладзіць вытворчасць іранскіх аўто ў нашай краіне. Першая спроба поспехам не ўвянчалася.

Мадэль Samadn LX, якую некалі збіралі ў Беларусі з 2007 па 2013 год.

Мадэль Samadn LX, якую некалі збіралі ў Беларусі з 2007 па 2013 год.

Аўтамабілі Iran Khodro Samand вырабляліся ў Беларусі з 2007 года. У 2007-м планавалі сабраць 6000 машын, а ў перспектыве — 50-60 тысяч машын у год, але нешта пайшло не так. Вытворчасць была згорнутая ў 2013 годзе.

Кітаізацыя аўтарынку працягваецца 

Апроч гэтага намеснік прэм'ер-міністра Пятро Пархомчык днямі заявіў, што на заводзе «Юнісан» неўзабаве пачнуць выпускаць аўтамабілі яшчэ адной кітайскай маркі. Па ягоных словах, гэтыя машыны не будуць перасякацца з прадукцыяй «Белджы». Красоверы новай маркі будуць больш дарагія.

Што гэта будзе за брэнд — дакладна не вядома, але журналісты выказваюць здагадкі, што гэта можа быць марка Hongqi. Здагадкі грунтуюцца на тым, што ў картэжы Лукашэнкі ў Кітаі быў лімузін гэтай маркі, а сам Лукашэнка тады правёў перамовы з кіраўніцтвам мацярынскай кампаніі FAW.

Чытайце таксама: 

За колькі перапрадаюць «блатныя» аўтамабільныя нумары? Цэны ўражваюць

Мінская фірма прапануе машыны з Еўропы на замову па нерэальна нізкіх цэнах. У чым падвох?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5