Ілюстрацыйнае фота: vecteezy

Ілюстрацыйнае фота: vecteezy

Навукоўцы з Вялікабрытаніі і ЗША стварылі сінтэтычныя чалавекападобныя эмбрыёны без патрэбы ў яйцаклетках і сперме. Даследчая група выкарыстоўвае іх, каб высветліць, чаму некаторыя цяжарнасці не трываюць пасля першых 14 дзён пасля апладнення. Навукоўцам не вельмі шмат вядома пра гэты этап у развіцці чалавека, а гэта той час, калі многія цяжарнасці абрываюцца, асабліва пры метадзе ЭКА.

Сінтэтычныя эмбрыёны значна адрозніваюцца ад натуральных эмбрыёнаў, якіх навукоўцы спрабавалі вывучаць, падтрымліваючы ЭКА-эмбрыёны жывымі ў лабараторных умовах на працягу 14 дзён. Даследчыкі кажуць, што яны змаглі стварыць асяроддзе, якое імітуе першыя 14 дзён развіцця плода па-за ўлоннем маці, хоць праца яшчэ не прайшла экспертнай праверкі. 

У гэты ж час сінтэтычныя эмбрыёны выклікаюць занепакоенасць навуковай супольнасці і ўрада як у Вялікабрытаніі, так і ў ЗША, паколькі гэтая вынаходка занадта шырока рассоўвае межы навуковай этыкі. Але прафесарка Магдалена Жэрніцка-Гёц (Magdalena Żernicka-Goetz), якая з'яўляецца вядучай даследчыцай у праекце, сказала CNN, што эмбрыёны былі распрацаваныя не для стварэння новага жыцця, а ў надзеі прадухіліць гібель людзей.

Цяпер сінтэтычныя эмбрыёны захоўваюцца ў прабірках і не могуць быць імплантаваныя ва ўлонне маці, але даследчыкі праводзілі падобныя эксперыменты на мышах і малпах, распавядае Gizmodo. Аднак кожны раз, калі яны спрабавалі, сінтэтычныя эмбрыёны не выжывалі. Брытанскія юрысты, спецыялісты па этыцы і навукоўцы распрацоўваюць тым часам набор рэкамендацый, які дапамог бы рэгуляваць падобныя даследаванні.

Па словах навукоўцаў, распрацоўка ўсё яшчэ паказвае патэнцыял і можа даць фундаментальнае ўяўленне аб крытычных этапах развіцця чалавека. Гэтыя этапы вельмі цяжка вывучаць, таму свежы падыход можа прывесці да лепшага разумення прычын ранніх выкідышаў.

Чытайце таксама:

Адзін выпадак на 200 мільёнаў цяжарнасцяў: гамяльчанка нарадзіла трайнят

Навукоўцы паспяхова сканструявалі бактэрыі для барацьбы з ракам у мышэй

Новае адкрыццё можа садзейнічаць лячэнню старэчай дэменцыі і хваробы Паркінсана

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0