Ілюстрацыйная выява. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Ілюстрацыйная выява. Фота: NurPhoto / Contributor Getty Images

Твітар (цяперашні X) могуць выдаліць з App Store і Google Play за грубае парушэнне правілаў супрацоўніцтва з гэтымі крамамі. Пра гэта распавяло выданне Variety.

Як адзначае выданне, усяму віной можа стаць нядаўна абвешчанае ўладальнікам сацсеткі Іланам Маскам новаўвядзенне, паводле якога з твітара цалкам знікнуць «чорныя спісы» карыстальнікаў.

«У правілах і ўмовах супрацоўніцтва з крамамі Google і Apple выразна напісана, што ва ўсіх мабільных праграмах, якія змяшчаюць кантэнт карыстальнікаў і асабістую інфармацыю, абавязкова павінна быць функцыя блакіроўкі абразлівага кантэнту і карыстальнікаў, якія парушаюць правілы супольнасці і замахваюцца на пачуцці іншых людзей. Гэты пункт таксама распаўсюджваецца і на персанальныя чорныя спісы, якія і збіраецца цалкам выдаліць з твітара Ілан Маск», — піша Variety.

Сам Маск нядаўна назваў функцыю «чорных спісаў» і бану карыстальнікаў у твітары «бессэнсоўнай».

Разам з тым выдалення твітара з крам мабільных праграм можа і не адбыцца, калі Маск прыдумае ўзамен новы механізм абмежавання непажаданага і абразлівага кантэнту і людзей, якія яго распаўсюджваюць. Калі гэтага не адбудзецца і калі Маск сапраўды здзейсніць свой намер, то твітар можа знікнуць з крам ужо ў найбліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Бой стагоддзя пад пагрозай? Вось што вядома пра бітву Маска і Цукерберга

Ілан Маск адмовіўся выдаляць з твітара допіс Дзмітрыя Мядзведзева пра «знікненне» Украіны

«А навошта нам такі Сусвет, у якім не будзе станцыі «Луна-25»?» Твітар развітваецца з расійскай станцыяй

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3