Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент мае ўступіць у сілу 1 сакавіка 2024 года, а сутнасць яго ў тым, што органы прымусовага выканання будуць цяпер узаемадзейнічаць з Дзяржпагранкамітэтам.

Пры прыняцці рашэння аб забароне на перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу арыштаванага транспартнага сродку даўжніка звесткі пра такі аўтамабіль будуць заносіцца ў базу даных пунктаў пропуску.

У выпадку ўстанаўлення памежнікамі або мытнікамі такога транспартнага сродку, які выязджае або ўязджае ў краіну, аўтамабілю не дазволяць пакінуць тэрыторыю пункта пропуску, пакуль не прыбудзе судовы выканаўца і не адбярэ яго.

Звесткі будуць адпраўляцца на мяжу не пазней за адзін працоўны дзень з моманту вынясення пастановы аб забароне на перамяшчэнне транспартнага сродку. Пры выяўленні такога аўтамабіля органы прымусовага выканання інфармуюцца неадкладна.

Судовы выканаўца пасля атрымання такой інфармацыі на працягу трох працоўных дзён выязджае ў пункт пропуску і забірае транспартны сродак на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі чалавек праходзіла праз закрытыя Літвою памежныя пункты

Беларускія аўтобусы вярнулі на гарадскія маршруты Санкт-Пецярбурга

Таксістаў чакаюць змены. Ці вырастуць цэны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2