Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Шлях праз Грузію — закрыты

Да 25 верасня з Грузіі ў РФ і Беларусь яшчэ можна будзе экспартаваць аўтамабілі, у дачыненні да якіх дамова куплі-продажу была аформленая да 25 чэрвеня. Потым рээкспарт аўто з Грузіі ў Расію і Беларусь стане немагчымы.

Цікава, што аўтамабілі — гэта трэці паводле велічыні экспартны тавар Грузіі ў РФ. За шэсць месяцаў 2023 года з Грузіі ў Расію было экспартавана агулам 3786 аўтамабіляў на суму 53 мільёны даляраў. Пры гадавым падліку экспарт вырас на 274%.

Але калі паглядзець на апублікаваную Грузіяй статыстыку, то можна ўбачыць, што значны рост экспарту аўто назіраецца і ў іншыя краіны ЕАЭС. Так, напрыклад, на першым месцы паводле агульнай колькасці ідзе Кыргызстан з 236 мільёнамі даляраў. Столькі каштавала 5840 адзінак тэхнікі, якія за шэсць месяцаў бягучага года экспартавалі ў гэтую краіну.

Сярэдняя цана імпартаванага аўтамабіля з Грузіі ў Кыргызстан складае 40 410 даляраў ЗША! Гэта дае падставы меркаваць, што, прынамсі, частка гэтых машын толькі размытнёўвалася праз Кыргызстан, а далей накіроўвалася ў РФ. Рост экспарту аўто з Грузіі ў Кыргызстан склаў 1673%.

З 26 верасня з тэрыторыі Грузіі таксама будзе забаронены рээкспарт у Беларусь і РФ машын, імпартаваных з ЕС. Гэта прадугледжана 11-м пакетам санкцый.

Абяцанне не перапрадаваць аўто ў РФ

Таксама, як стала вядома «Нашай Ніве», літоўская мытня з 1 жніўня ўзмацніла кантроль за тым, каб аўтамабілі, набытыя беларусамі ў Штатах, выкарыстоўваліся ў Беларусі, а не былі перапрададзеныя ў РФ.

У сувязі з новым пакетам санкцый мытня Літвы, апроч інвойса на аўто, цяпер патрабуе дадатковыя дакументы.

Гэта пацвярджэнне аплаты, копія пашпарта пакупніка. Даныя плацельшчыка мусяць супадаць з канчатковымі данымі кліента, якія пазначаныя ў інвойсе. 

Апроч таго, ад уладальніка транспартнага сродку цяпер патрабуюць напісаць ліст, дзе той абавязваецца не прадаваць аўто ў Расію пасля вывазу транспарту з ЕС і пацвярджае, што транспартны сродак набыты для прыватнага выкарыстання на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Машына як віно. Чаму ў Беларусі растуць цэны на аўтамабілі родам з нулявых 

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

У Расіі вырасце ўтыльзбор на аўто — закране і беларускіх аўтаперагоншчыкаў

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4