Браян Мэй выступае на Плацінавым юбілеі Лізаветы II / Фота: Jonathan Buckmaster — WPA Pool/Getty Images

Браян Мэй выступае на Плацінавым юбілеі Лізаветы II / Фота: Jonathan Buckmaster — WPA Pool/Getty Images

76-гадовы Мэй з'яўляецца суаўтарам атласа разам з Дантэ Лаўрэатам (Dante Lauretta), навукоўцам-планетолагам з Універсітэта Арызоны і галоўным даследчыкам NASA ў місіі OSIRIS-REx. Атлас называецца Bennu 3-D: Anatomy of an Asteroid і прадаецца як «першы ў свеце поўны (і стэрэаскапічны) атлас астэроіда».

Яшчэ ў 2019-м Браян Мэй далучыўся да каманды, якая вывучае Бэну. Хоць астэроід мае невялікі шанец сутыкнуцца з Зямлёй цягам наступных 300 гадоў, ён з'яўляецца калязямным — і таму патэнцыйна небяспечным — аб’ектам. З прычыны таго, што Бэну мае ненулявы шанец сутыкнуцца з Зямлёй, ён пастаянна знаходзіцца пад наглядам Цэнтра вывучэння калязямных аб'ектаў NASA.

Як піша The Universe Space Tech, некалькі гадоў таму OSIRIS-Rex ажыццявіла пасадку касмічнага апарата на паверхню гэтага нябеснага цела, які ўзяў узор і цяпер вязе яго на нашу планету. Чакаецца, што карабель вернецца на Зямлю з узорамі 24 верасня гэтага года. Дарэчы, гэта не першы матэрыял астэроіда, які мае патрапіць на Зямлю. Раней узоры ўжо даставілі японскія апараты «Хаябуса-1» і «Хаябуса-2». Аднак капсулу OSIRIS-Rex навукоўцы ўсё роўна чакаюць з нецярпеннем.

Выява паверхні Бэну, зробленая OSIRIS-REx пасля пасадкі на астэроід / Фота: NASA/Goddard/University of Arizona

Выява паверхні Бэну, зробленая OSIRIS-REx пасля пасадкі на астэроід / Фота: NASA/Goddard/University of Arizona

Мэй даўно цікавіцца стэрэаскапічнай фатаграфіяй і нядаўна апублікаваў кнігу Stereoscopy Is Good For You: Life in 3-D. Як распавядае Amateur Photographer, Мэй цягаў з сабой сваю ўласную стэрэакамеру ў турах Queen, ствараючы 3D-выявы момантаў гурта на сцэне і за кулісамі. Цяпер такая ж тэхналогія прымяняецца для далёкага астэроіда. Друкаванае выданне атласа будзе ўключаць 120 ілюстрацый, 50 мап і 80 стэрэаскапічных здымкаў аб'екта.

Астэроід Бэну / Фота: NASA/Goddard/University of Arizona

Астэроід Бэну / Фота: NASA/Goddard/University of Arizona

Як вядома, Браян Мэй рабіў перапынак у вывучэнні фізікі ў Imperial College London, каб стварыць гурт Queen разам з Фрэдзі Мэрк'юры і Роджэрам Тэйларам. Сярод іншых Мэй напісаў для гурта такія сусветна вядомыя хіты, як « We Will Rock You», «I Want It All» і «Hammer to Fall». У 2006 годзе рокер вярнуўся ў вышэйшую школу, каб завяршыць сваю доктарскую дысертацыю па міжпланетным пыле.

Gizmodo распавядае, што Мэй часткова прысвяціў сваю дысертацыю Queen і адзначыў, што даныя, сабраныя інфрачырвоным астранамічным спадарожнікам (IRAS) падчас падарожжа Queen па Паўднёвай Амерыцы ў 1983 годзе, значна палепшылі разуменне астраномамі Задыякальнага (або Міжпланетнага) воблака пылу. Міжпланетнае воблака пылу складаецца з касмічнага пылу — дробных часціц, якія пранізваюць прастору паміж планетамі ў планетных сістэмах, падобных да Сонечнай. Гэтая сістэма часціц вывучалася на працягу многіх гадоў з мэтай зразумець яе прыроду, паходжанне і сувязь з буйнейшымі касмічнымі целамі.

Чытайце таксама:

Збіты NASA з арбіты астэроід пачаў крышыцца на часткі. Але гэта было вельмі дарагое задавальненне

Культавы хіт гурта Queen «Багемская рапсодыя» першапачаткова называўся інакш. Пра гэта сведчаць чарнавікі Фрэдзі Мэрк'юры

Зямля стала круціцца хутчэй — і навукоўцы не ведаюць чаму

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0