Скрыншот з відэа
«35-я брыгада, а таксама батальён сяброўскай тэрабароны «Арэй», выконваючы заданне, вызвалілі сяло Старамаёрскае. Слава Украіне!» — гавораць у відэа.
Зяленскі пракаментаваў убачанае такімі словамі:
«Наш поўдзень! Нашы хлопцы! Слава Украіне!»
Намесніца міністра абароны Ганна Маляр таксама паведаміла пра дэакупацыю Старамаёрскага. «Старамаёрскае Данецкай вобласці вызвалілі. Цяпер нашы вайскоўцы працягваюць абараняць населены пункт», — напісала яна ў тэлеграме.
Старамаёрскае на карце — на месцы чырвонага кружка
Тое, што ўкраінскія ўлады афіцыйна паведамілі пра вызваленне гэтага населенага пункта, азначае, што яны не проста ў яго ўвайшлі, але і надзейна ў ім замацаваліся. Звычайна як вайскоўцы УСУ, так і цывільныя чыноўнікі не спяшаюцца заяўляць пра поспехі, калі няма поўнай упэўненасці, што сітуацыя на гэтым участку фронту ўжо не павернецца ў іншы бок.
Увогуле ж пра вызваленне ўкраінцамі сяла Старамаёрскае адразу некалькі расійскіх ваенкараў паведамілі яшчэ 16 ліпеня.
Баі пад Старамаёрскім ішлі больш за месяц. Сяло знаходзіцца ў даліне рэчкі Мокрыя Ялы. Суседні Раўнопаль быў вызвалены 26 чэрвеня, Макараўка — у сярэдзіне чэрвеня.
Пасля пакідання Старамаёрскага расіяне не здольныя будуць утрымаць суседняе Уражайнае на іншым беразе ракі.
З вызваленнем гэтых вёсак украінская армія заканчвае зразанне так званага Урэмеўскага выступу і выходзіць на першыя рубяжы «лініі Суравікіна» пад Старамлынаўкай.
Чытайце таксама:
Украіна змяніла тактыку контрнаступлення — і яна прыносіць плён
Стаў вядомы кірунак асноўнага ўдару ўкраінскага контрнаступу