Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«35-я брыгада, а таксама батальён сяброўскай тэрабароны «Арэй», выконваючы заданне, вызвалілі сяло Старамаёрскае. Слава Украіне!» — гавораць у відэа.

Зяленскі пракаментаваў убачанае такімі словамі:

«Наш поўдзень! Нашы хлопцы! Слава Украіне!»

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр таксама паведаміла пра дэакупацыю Старамаёрскага. «Старамаёрскае Данецкай вобласці вызвалілі. Цяпер нашы вайскоўцы працягваюць абараняць населены пункт», — напісала яна ў тэлеграме.

Старамаёрскае на карце — на месцы чырвонага кружка

Старамаёрскае на карце — на месцы чырвонага кружка

Тое, што ўкраінскія ўлады афіцыйна паведамілі пра вызваленне гэтага населенага пункта, азначае, што яны не проста ў яго ўвайшлі, але і надзейна ў ім замацаваліся. Звычайна як вайскоўцы УСУ, так і цывільныя чыноўнікі не спяшаюцца заяўляць пра поспехі, калі няма поўнай упэўненасці, што сітуацыя на гэтым участку фронту ўжо не павернецца ў іншы бок.

Увогуле ж пра вызваленне ўкраінцамі сяла Старамаёрскае адразу некалькі расійскіх ваенкараў паведамілі яшчэ 16 ліпеня.

Баі пад Старамаёрскім ішлі больш за месяц. Сяло знаходзіцца ў даліне рэчкі Мокрыя Ялы. Суседні Раўнопаль быў вызвалены 26 чэрвеня, Макараўка — у сярэдзіне чэрвеня.

Пасля пакідання Старамаёрскага расіяне не здольныя будуць утрымаць суседняе Уражайнае на іншым беразе ракі.

З вызваленнем гэтых вёсак украінская армія заканчвае зразанне так званага Урэмеўскага выступу і выходзіць на першыя рубяжы «лініі Суравікіна» пад Старамлынаўкай.

Чытайце таксама:

Украіна змяніла тактыку контрнаступлення — і яна прыносіць плён

Стаў вядомы кірунак асноўнага ўдару ўкраінскага контрнаступу

«Не праглядаецца сумеснае вядзенне бою». Бундэсвер звярнуў увагу на недахопы ўкраінскага контрнаступлення

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3