Выява: OpenAI

Выява: OpenAI

Кампанія OpenAI выпусціла праграму ChatGPT для Android. Як і ў версіі для iOS, якая з’явілася яшчэ ў канцы мая, вы можаце размаўляць з генератыўным штучным інтэлектам, каб атрымліваць парады і адказы на пытанні. Карыстальнікі могуць рабіць галасавыя запыты з дапамогай унутранай сістэмы распазнавання гаворкі, сінхранізаваць гісторыю чатаў на ўсіх прыладах і экспартаваць даныя. Праграма можа зрабіць ChatGPT больш даступным і папулярным, асабліва ў краінах, дзе дамінуе Android або ПК менш распаўсюджаны.

Абаненты ChatGPT Plus таксама могуць па жаданні пераключацца паміж стандартнай моўнай мадэллю GPT-3.5 і GPT-4. Незалежна ад версіі самой мадэлі, для выкарыстання праграмы вам спатрэбіцца версія Android як мінімум 6.0.

Як і ў выпадку з Bing Chat (на аснове GPT-4), Bard і іншымі размоўнымі сістэмамі ШІ, карыстальнікам, бадай, не варта цалкам спадзявацца на адказы і вынікі, якія дае ChatGPT. Тэхналогія схільная да «галюцынацый», якія могуць прывесці да лжывых заяў, дрэннай кантэкстнай логікі і іншых хібных вынікаў, якія не заслугоўваюць даверу. ChatGPT часам больш карысны ў якасці зыходнага пункта для задачы, чым для атрымання канчатковых адказаў, і можа дапамагчы ў выкананні творчых абавязкаў, дзе дакладнасць не такая важная.

Engaget распавядае, што OpenAI пачаў тэставаць новую функцыю для платных падпісчыкаў ChatGPT Plus, якая дае чат-боту працяглую памяць. Калі гэтая функцыя ўключаная, чат-бот запамінае, хто яго суразмоўца. Гэта, па словах кампаніі, можа спрасціць запыты і паскорыць атрыманне адказаў.

OpenAI дапамог папулярызаваць генератыўны штучны інтэлект з дапамогай такіх інструментаў, як ChatGPT, што прывяло да небывалага ажыятажу, а таксама да палітычнай увагі. Амерыканскія акцёры і пісьменнікі, напрыклад, бастуюць збольшага праз асцярогу, што студыі могуць пачаць выкарыстоўваць ШІ ў вытворчасці кінапрадукцыі, што вельмі абмяжуе акцёрскія і пісьменніцкія заробкі. А разнастайныя эксперты занепакоеныя тэхналогіяй, якая можа ўзяць пад кантроль пэўныя галіны чалавечай дзейнасці або пашыраць дэзынфармацыю. На гэтым фоне OpenAI і сам спадзяецца паменшыць рызыку, якую можа несці з сабой пашырэнне выкарыстання генератыўнага ШІ. Палітыкі тым часам настойваюць на адказным развіцці і магчымым рэгуляванні.

Чытайце таксама:

ChatGPT значна атупеў. Меркавана, з-за размоў з людзьмі — даследаванне

Распрацоўнікі ChatGPT папярэджваюць аб тым, што штучны інтэлект можа прывесці да знікнення чалавецтва 

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0