Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Навукоўцы са Стэнфардскага і Каліфарнійскага ўніверсітэтаў высветлілі, што чат-бот ChatGPT імкліва тупее на працягу некалькіх апошніх месяцаў. Як піша выданне The Business Insider, пакуль што існуюць дзве гіпотэзы, якія тлумачаць падобную дэградацыю.

За аснову для даследавання была ўзята самая прасунутая версія нейрасеткі, а менавіта ChatGPT-4, якая можа таксама працаваць з выявамі. Падчас выпрабаванняў за некалькі месяцаў быў заўважаны «прагрэс у хуткасці выдачы адказаў», але якасць і правільнасць прадстаўленай інфармацыі «значна пагоршыліся».

«Паказчыкі якасці і правільнасці адказаў за некалькі месяцаў даследавання па многіх задачах моцна зменшыліся. Напрыклад, калі яшчэ ў сакавіку дакладнасць вызначэння простых лікаў складала 97,6%, то ў чэрвені гэты паказчык знізіўся аж да 2,4%. Гэта мы яшчэ не гаворым аб напісанні кода і іншых комплексных задачах», — пішуць даследчыкі.

На іх думку, прычына такога рэгрэсу дакладна невядома, але гэта могуць быць наўмысныя дзеянні кампаніі OpenAI, распрацоўшчыка ChatGPT, па эканоміі на абслугоўванні нейрасеткі.

Альбо ж гэта з'яўляецца наступствам шматлікіх размоў з карыстальнікамі, на якіх нейрасетка навучаецца і якія часцей за ўсё не маюць вялікай сэнсавай нагрузкі, ці проста з'яўляюцца «дурнымі».

Пры гэтым у самой кампаніі OpenAI аспрэчылі абедзве гэтыя версіі, заявіўшы, што іх штучны інтэлект увесь час становіцца лепшым.

Чытайце таксама:

Ілан Маск папярэдзіў Кітай, што краіна можа быць цалкам захопленая штучным інтэлектам

Кансоль Nintendo вызваліла дзяўчыну з палону выкрадальніка

Амерыканская кампанія пачала пастаўляць кліентам сотні тысяч бясплатных тэлевізараў. Але ёсць нюанс

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
35
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?